Могилевское областное кадетское училище имени Героя Советского Союза Евгения Николаенко

Поиск

Перейти к содержанию

Главное меню:


История, традиции, достижения бел

Об училище

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі" - установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыянуе ў складзе VIII-XI класаў, у якой ажыццяўляюцца навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, накіраванае на падрыхтоўку грамадзян да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У вучылішчы створаны ўсе ўмовы для ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы. Навучальныя кабінеты абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання. Рэалізуецца праграма выхавання, створаны ўмовы для ваеннай падрыхтоўкі, пражывання, харчавання, аховы жыцця і здароўя. Кадэты маюць магчымасць займацца ў розных спартыўных секцыях, аб'яднаннях па інтарэсах. За час навучання кадэты прымаюць актыўны ўдзел у экскурсійных паездках і турыстычных паходах па культурных і гістарычных мясцінах Беларусі.

Па ініцыятыве старшыні Магілёўскага аблвыканкама Батуры Б.В. было прынята рашэнне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 11 ліпеня 2002 года № 14-37 "Аб стварэнні ўстановы адукацыі "Магілёўская абласная кадэцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў".
На падставе гэтага рашэння загадам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Багданава В.С. на базе ўстановы адукацыі "Магілёўскі педагагічны каледж" з 1 жніўня 2002 года была адкрыта ўстанова адукацыі "Магілёўская абласная кадэцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў". Першы набор быў ажыццёўлены ў IV-IX класы ў колькасці 124 чалавек. Першы выпуск з 13 чалавек адбыўся ў 2005 годзе.
У такім фармаце ўстанова праіснавала дзевяць гадоў, калі на выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2010 года № 54 "Аб кадэцкіх вучылішчах", рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 мая 2011 года № 8-25 установа адукацыі "Магілёўская абласная кадэцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў" была перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча".
Рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 10 красавіка 2020 г. вучылішчу прысвоена імя Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Яўгена Нікалаенкі.

На падставе пункта 6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.01.2010 №54 "Аб кадэцкіх вучылішчах" (з дапаўненнямі і змяненнямі), пастановы Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2019 нумар 6 (104) у вучылішчы зацверджаны і ўведзены ў дзеянне геральдычныя знакі: Сцяг, эмблема і нагрудны знак.
Эмблема ўстановы адукацыі "Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі" уяўляе сабой трансфармацыю гербаў г. Магілёва і Магілёўскай вобласці з выкарыстаннем сімволікі адукацыі. На прызначэнне вучылішча - выхаванне будучых абаронцаў Айчыны паказвае рыцар (рыцарскія школы ВКЛ папярэднічалі шляхецкім карпусам, а затым і кадэцкім карпусам расійскай арміі), а таксама гарадскія вежы - сімвал горада ў мірны час вучобы і сімвал крэпасці падчас вайны.
Абласны статус вучылішча падкрэслены элементам абласной геральдыкі - вобразам Маці Божай з немаўлём Іісусам, размешчаным у эмблеме кадэцкіх карпусоў - "ззянні". Рынграф-гаржэт - нагрудная бляха афіцэраў, сімвал статусу і рангу. Лаўр - сімвалізуе творчыя заслугі, традыцыі, паспяховую вучобу.
У эмблеме выкарыстаны асноўныя геральдычныя колеры Магілёўшчыны - золата, чырвоны і зялёны, у кантэксце эмблемы - гэта карпаратыўныя колеры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Залацісты колер сімвалізуе сілу і славу, серабрысты - сумленнасць і сціпласць.
Сцяг установы адукацыі "Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі" (далей - Сцяг) складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навяршыем і падтокам, шнура з пэндзлямі.
Палотнішча Сцяга ўяўляе сабой пашыраны крыж зялёнага колеру. Куты крыжа падзелены на дзве роўнавялікія часткі: верхнюю - жоўтага колеру і ніжнюю - чырвонага колеру. На вонкавым баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размяшчаецца выява герба Магілёўскай вобласці.
На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры намалявана эмблема вучылішча.
Каляровая гама Сцяга грунтуецца на традыцыях дзялення палотнішча на "крыж і куты" па дзяржаўных, ведамасных і гербавых колерах, у дадзеным выпадку - геральдычным колерам Магілёўскай вобласці.


Гімн вучылішча
(аўтар Віктар Сухараў)

Славянских традиций великую силу
Веками хранит наша Белая Русь...
Зовёт нас на подвиги наша Радз
iма,
А значит, кадет, в этой жизни не трусь!

Припев
Жизнь во славу Беларуси,
Жизнь во славу Беларуси,
Жизнь - Беларуси, Честь - никому!
Честь - никому!

Нас крепко сдружило кадетское братство,
А дружба нас учит Отчизну любить,
Чтоб в жизни своей никогда не сдаваться.
Чтоб в деле любом не казаться, а быть!

Припев

Клянёмся, что будем достойно учиться,
Мы школы кадетской - родные сыны.
Пусть наше Отечество нами гордится,
Мы все до конца ему будем верны!

Припев


Назад к содержанию | Назад к главному меню
Яндекс.Метрика