Главное меню:
Вступительная кампания > Экзамены
Праграма ўступных іспытаў для кандыдатаў, якія закончылі 7 класаў і паступаюць у 8 клас
Марфалогія і арфаграфія
Назоўнік
Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Агульныя i ўласныя назонікі. Правапіс уласных назваў.
Працяжнік паміж дзейнікам i выказнікам.
Род назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду.
Змяненне назоўнікаў. Лік i склон назоўнікаў. Несупадзенне ліку i роду некаторых назоўнікаў у беларускай i рускай мовах.
Асновы назоўнікаў. Правапіс канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення. Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення. Правапіс канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення. Правапіс канчаткаў назоўнікаў у множным ліку.
Скланенне і правапіс назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы i назвы населеных пунктаў на -оу, -ёу, -ау, -ын, -ін.
Правапіс рознаскланяльных назоўнікаў.
Нескланяльныя назоўнікі і іх правапіс.
Спосабы ўтварэння назоўнікаў. Правапіс назоўнікаў з суфіксамі -ак, -ык, -ік, -ачк-, -ечк-; мяккі знак перад суфіксамі -к-, -чык- i ў суфіксах -аньк-, -еньк-. Складаныя назоўнікі, ix правапіс.
Правапіс не (ня), нi з назоўнікамі
Прыметнік
Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Якасныя, адносныя i прыналежныя прыметнікі. Ступені параўнання прыметнікаў, ix утварэнне i ўжыванне. Поўная i кароткая формы.
Скланенне і правапіс якасных, адносных i прыналежных прыметнікаў.
Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнік з суфіксамі ацэнкі, правапіс. Прыметнік з суфіксам -ск-, ix правапіс. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках.
Утварэнне i правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня) з прыметнікамі.
Лічэбнік
Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагачныя прыметы, сінтаксічная роля.
Простыя, складаныя i састаўныя лічэбнікі, ix скланенне, ужыванне i правапіс.
Скланенне, ужыванне i правапіс парадкавых, дробавых і зборных лiчэбнiкaў.
Скланенне, ужыванне i правапіс колькасных лiчэбнікаў.
Займеннік
Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагачныя прыметы, сінтаксічная роля.
Разрады займеннікаў па значэнні.
Змяненне займеннікаў, ix утварэнне i правапіс.
Дзеяслоў
Дзеяслоў як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Правапіс не (ня), нi з дзеясловамі.
Асабовыя, безасабовыя дзеясловы, ix ужыванне i правапіс.
Трыванні дзеяслова. Утварэнне i ўжыванне дзеясловаў закончанага i незакончанага трывання. IIpaвапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява-), -ыва- (-iвa-), -ва-, -оўва- (-ёува-).
Часы дзеяслова, утварэнне i правапіс часавых формаў дзеяслова.
Змяненне і правапіс дзеясловаў I i II спражэнняў.
Рознаспрагальныя дзеясловы, іх правапіс.
Дзеясловы ўмоўнага i загаднага ладу, ix значэнне, утварэнне, ужыванне i правапіс.
Спосабы ўтварэння дзеясловаў.
Дзеепрыметнік
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Скланенне і правапіс склонавых канчаткаў поўных дзеепрыметнікаў.
Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку.
Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану. Поўная i кароткая формы дзеепрыметніка.
Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.
Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Правапіс не з дзеепрыслоўямі.
Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку.
Дзеепрыслоўі незакончанага i закончанага трывання, ix утварэнне i правапіс.
Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў.
Прыназоўнік
Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Невытворныя i вытворныя прыназоўнікі, ix ужыванне i правапіс.
Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс.
Злучнік
Злучнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Простыя i састаўныя злучнікі, ix ужыванне і правапіс.
Злучальныя i падпарадкавальныя злучннікі, ix ужыванне і правапіс. Патаноўка знакаў прыпынку ў сказах са злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі.
Часціца
Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Асноўныя значэнні.
Правапіс часціц.
Правапіс не (ня), нi з рознымі часцінамі мовы.
Выклічнік
Выклічнік як часціна мовы.
Дэфіс ў выклічніках.
Знакі прыпынку ў сказах з выклічнікамі.
Фанетыка і арфаэпія
Графіка і арфаграфія
I. Гукі беларускай мовы. Літара як знак гука. Прызначэнне літар е, ё, ю, я, і.
Беларускі алфавіт. Склад. Націск. Правілы пераносу слоў.
Галосныя гукі. Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а, е, ё, я.
Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.
Зычныя гукі. Глухія і звонкія, свісцячыя і шыпячыя, іх вымаўленне і правапіс.
Цвёрдыя і мяккія зычныя, зацвярдзелыя, іх вымаўленне і правапіс.
Правапіс мяккага знака і апострафа.
Правапіс д – дз’, т – ц’.
Правапіс у, ў.
Правапіс падоўжаных зычных.
Правапіс прыстаўных зычных і галосных.
II. Адрозніваць гукі і літары, правільна перадаваць гукі на пісьме, тлумачачы напісанне.
Лексіка. Фразеалогія.
I. Словы як назвы рэчаў, з’яў і паняццяў. Лексічнае значэнне слова. Фразеалагізмы.
II. Правільна запісваць фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі.
Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія.
I. Змяненне і ўтварэнне слоў. Марфемная будова слова. Аснова і канчатак. Корань слова. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго ж слова. Прыстаўка і суфікс.
Чаргаванне зычных і галосных у аснове.
Правпіс прыставак, якія заканчываюцца на зычны.
Правапіс й, ы пасля прыставак.
Спосабы ўтварэння слоў.
Утварэнне і правапіс складаных слоў. Складанаскарочаныя словы і іх правапіс.
II. Адрозніваць аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго ж слова; умець вызначаць марфемы, тлумачыць спосаб утварэння і вызначаць сродкі ўтварэння слоў.
Сінтаксіс і пунктуацыя.
I. Словазлучэнне. Галоўнае і залежнае словы.
Сказ як адзінка маўлення. Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы. Клічныя і няклічныя сказы.
Знакі прыпынку ў канцы сказа.
Сказы з аднароднымі членамі (без злучнікаў і са злучнікамі), з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа і без іх), знакі прыпынку.
Сказы са звароткамі, знакі прыпынку.
Складаныя сказы. Коска паміж часткамі ў складаным сказе.
Простая мова, інтанаванне і афармленне на пісьме.
Дыялог. Афармленне дыялога.
II. Карыстацца інтанацыяй для абазначэння межаў сказа.
Ставіць знакі прыпынку ў адпаведнасцямі з вывучанымі правіламі.
Праграма ўступных іспытаў для кандыдатаў, якія закончылі 9 класаў і паступаюць у 10 клас
Фанетыка і арфаэпія
Графіка і арфаграфія
Беларускі алфавіт. Назвы літар. Склад. Націск. Правілы пераносу слоў. Галосныя гукі. Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а; е, ё, я. Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.
Зычныя гукі. Звонкія і глухія, свісцячыя і шыпячыя зычныя. Іх правапіс.Цвёрдыя і мяккія зычныя, іх правапіс. Зычныя [д]—[дз'], [т]—[ц'], іх правапіс. Правапіс у, ў. Падоўжаныя зычныя, іх правапіс. Прыстаўныя зычныя і галосныя, іх правапіс.
Мяккі знак і апостраф.
Склад слова
Словаўтварэнне і арфаграфія
Змяненне і ўтварэнне слоў. Марфемная будова слова. Аснова і канчатак. Нулявы канчатак. Корань слова. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова. Прыстаўка і суфікс як значымыя часткі слова.
Чаргаванне зычных і галосных у аснове.
Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны. Правапіс й, ы пасля прыставак.
Складана-скарочаныя словы
МАРФАЛОГIЯ I АРФАГРАФІЯ
Самастойныя і службовыя часціны мовы
Назоўнік
Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Пачатковая форма. Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назваў Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя. Назоўнікі канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, якія выражаны назоўнікамі.
Род назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду.
Змяненне назоўнікаў. Лік і склон назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку і роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Асновы назоўнікаў. Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення (у давальным і месным склонах адзіночнага ліку). Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку). Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення (у творным склоне адзіночнага ліку). Правапіс канчаткаў назоўнікаў у множным ліку (у родным і творным склонах).
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы і назвы населеных пунктаў на -оў, -ёў, -аў, -ын, -ін.
Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.
Спосабы ўтварэння назоўнікаў. Правапіс назоўнікаў з суфіксамі -ак, -ык, -ік, -ачк-, -ечк-; мяккі знак перад суфіксамі -к-, -чык- і ў суфіксах -аньк-, -еньк-. Складаныя назоўнікі, іх правапіс.
Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.
Прыметнік
Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Пачатковая форма.
Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Поўная і кароткая формы.
Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, правапіс. Прыметнікі з суфіксам -ск-, іх правапіс. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках.
Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня) з прыметнікамі.
Лічэбнік
Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Лічэбнікі колькасныя іпарадкавыя, зборныя і дробавыя.
Простыя, складаныя і састаўныя колькасныя лічэбнікі, іх скланенне і правапіс.
Скланенне, ужыванне і правапіс парадкавых лічэбнікаў.
Скланенне, ужыванне і правапіс дробавых і зборных лічэб-нікаў.
Займеннік
Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Пачатковая форма. Змяненне займеннікаў, іх утварэнне і правапіс.
Дзеяслоў
Дзеяслоў як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Правапіс не (ня) з дзеясловамі.
Асабовыя, безасабовыя, зваротныя дзеясловы, правапіс канчаткаў.
Трыванні дзеяслова. Правапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (ява), -ыва- (іва), -ва-, -оўва- (ёўва).
Часы дзеяслова, утварэнне і ўжыванне часавых формаў дзеяслова.
Змяненне дзеясловаў I і II спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы.
Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх правапіс.
Спосабы ўтварэння дзеясловаў.
Дзеепрыметнік
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы.
Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку.
Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану. Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-, -т-. Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.
Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.
Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы. Правапіс не з дзеепрыслоўямі.
Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку.
Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх правапіс.
Прыслоўе
Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы.
Ступені параўнання прыслоўяў. Утварэнне формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў, асаблівасці іх ужывання ў беларускай мове.
Правапіс прыслоўяў разам, праз дэфіс. Правапіс словазлучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.
Службовыя часціны мовы і выклічнік
Прыназоўнік
Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы.
Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі.
Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.
Злучнік
Злучнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы.
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі.
Простыя і састаўныя злучнікі.
Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх правапіс.
Часціца
Часціца як службовая часціна мовы: агульнае значэнне,марфалагічныя прыметы. Правапіс часціц.
Часціцы не, ні, іх адрозненне. Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы.
Выклічнік
Выклічнік як часціна мовы. Дэфіс у выклічніках.
Сінтаксіс і пунктуацыя
Словазлучэнне: будова, значэнне, ужыванне
Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Граматычнае значэнне словазлучэння. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. Непадзельныя словазлучэнні.
Просты сказ
Сказ як асноўная камунікатыўная адзінка. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання і інтанацыйнага афармлення (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя; клічныя і няклічныя сказы). Вызначэнне межаў сказаў.
Двухсастауныя сказы: будова, значэнне, ужыванне.
Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, сэнсава-граматычныя адносіны паміж імі.
Спосабы выражэння дзейніка. Спосабы выражэння выказніка (простага дзеяслоўнага, састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць, іх граматычнае значэнне, роля ў сказе. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.
Аднасастауныя сказы: будова, значэнне, ужыванне.
Аднасастаўныя сказы, іх віды: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя сказы.
Няпоўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне.
Няпоўныя сказы. Асаблівасці іх будовы, ужыванне, інтанаванне. Працяжнік у няпоўным сказе.
Ускладнены сказ
Сказы з аднароднымі членамі: будова, значэнне, ужыванне.
Паняцце пра ўскладнены сказ. Сказы з аднароднымі членамі. Спосабы выражэння аднародных членаў. Сувязь аднародных членаў пры дапамозе злучнікаў і без злучнікаў. Аднародныя і неаднародныя азначэнні, іх адрозненне. Інтанаванне сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку ў іх.Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, інтанаванне, знакі прыпынку.
Сказы са звароткамі, пабочнымі словамі. Словы-сказы: будова, значэнне, ужыванне.
Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі, інтанаванне, знакі прыпынку.
Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы, устаўныя канструкцыі. Іх значэнне і роля ў сказе, інтанаванне і знакі прыпынку.
Сказы з адасобленымі членамі: будова, значэнне, ужыванне
Паняцце пра адасабленне. Адасобленыя дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.
Сказы з адасобленымі прыдаткамі, знакі прыпынку.
Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, іх інтанаванне, знакі прыпынку.
Сказы з адасобленымі акалічнасцямі, іх інтанаванне, знакі прыпынку.
Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі, іх інтанаванне, знакі прыпынку.
Сказы з параўнальнымі зваротамі
Параўнальны зварот, спосабы выражэння параўнання. Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.
Складаны сказ
Будова, значэнне, ужыванне
Паняцце пра складаны сказ. Сродкі сувязі частак у складаных сказах. Тыпы складаных сказаў.
Складаназлучаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне
Паняцце пра складаназлучаны сказ. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах.
Паняцце пра складаназалежны сказ.
Складаназалежныя сказы з даданай азначальнай, дапаўняльнай часткамі, акалічнаснай часткай месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступальнымі, параўнальнымі, спосабу дзеяння, меры і ступені (сродкі сувязі, знакі прыпынку).
Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.
Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак, знакі прыпынку ў іх.
Паняцце пра бяззлучнікавы складаны сказ (будова, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, сродкі сувязі частак). Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак: будова, значэнне, ужыванне
Паняцце пра складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак (іх разнавіднасці, сінтаксічныя прыметы, сродкі сувязі, інтанаванне і выкарыстанне). Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай: будова, значэнне, ужыванне
Спосабы перадачы чужой мовы.
Асаблівасці будовы сінтаксічных канструкцый з простай мовай, іх інтанаванне і выкарыстанне. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.
Маналог. Дыялог, яго афармленне на пісьме.
Сказы з ускоснай мовай.